?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Прыехалі ў 5 гадзін раніцы. Таму першыя фоткі зусім ранішнія. Толькі мы трошкі адышлі ад вакзалу як нас сустрэў гатычны "Костьол Св.Елизавети". Я дагэтуль не шмат увідавоку сустракаў будынкаў ў такім стылі, таму для мяне гэта было моцным уражаннем.

За касцёлам быў помнік Бандэры, каля якога нават у палову шостага раніцы дзяжурылі міліцыянты.Як высветлілася дзяжураць кругласуткава.На самой справе Львоў апынуўся не настолькі патрыятычна-нацыяналістычным,як я сабе ўяўляў; затое апынуўся ў шмат разоў прыгажэйшым, чым у маіх уяўленнях. З "патрыятычна-нацыяналістычных" праяў можна адзначыць стэнсілы з эмблемай дывізіі СС "Галічына"(большая палова з іх была перакрэслена, сцёрта, замалёвана і г.д.), краму ў якой прадавалася форма СС-аўцаў. Карацей, абсалютна незаўважна, каб гэта падтрымлівалася нейкай вялікай часткай насельніцтва. Шмат сувеніраў, прысвечаных украінскім войскам. У жартаўлівай і нязлой форме высмейваюцца адносіны да "маскалеў". Мне гэта падаецца такой адметнай рысай, якая нават дапамагае больш турыстаў прыцягнуць.Напрыклад прадавалася цішотка на якой была намалёвана балалайка з подпісам "3 струны" і бандура з подпісам "64 струны" і пад малюнкамі выснова "Пытанні Е?". Ці цішотка з надпісам "Украінец уставай хутчэй! Маскаль ужо гадзіну не спіць" (гэта аб розніцы ў гадзіннікавых паясах).Хаця мы там не размаўлялі на рускай, таму можа і не адчулі асаблівых адносін да рускамоўных.Між тым, у Львове 12% насельніцтва называюць сябе рускімі.

У Львове асноўным відам грамадскага транспарту з'яўляецца трамвай.Большая частка горада брукаваная. Цэнтр і ваколіцы дык дакладна ўсё брукаванае. Вуліцы маленькія старыя, таму аўтобусаў няма. Ходзяць толькі "Багданы", яны больш за маршруткі, але ў разы 2-3 меньш за звычайныя аўтобусы. На шматлікіх вуліцах няма асобных палосаў для аўтамабіляў, ездзяць там, дзе і трамваі - па рэйках фактычна. Сустраліся месцы, дзе машыны паркуюцца паміж двух палосаў рэек, то бок пасярэдзіне дарогі.

Вуліца Каперніка. Адна з шматлікіх утульных вуліц Львова.

Плошча Адама Міцкевіча. Мне падаўся самым прыгожым помнікам Львова. Толькі не зразумела,чым Міцкевіч адметны для Львова. Пэўна ў польскія часы ўсталяваны. На заднім плане кнігарня. Мы думалі гэта вялікая асноўная львоўская кнігарня. На самой справе ў гэтым доме запар 7 ці 8 маленькіх кніжных крамаў на першым паверсе. Можна разглядзець некалькі ўваходаў, калі прыглядзецца. Навошта так зроблена незразумела, бо ўсе яны нейкія "скудныя" апынуліся. Яшчэ з беларускага ў Львове была знойдзена вуліца Касцюшкі, маленечкая крама абутку "Белвест". З вуліц таксама трэба адзначыць вуліцы Вашынгтана, Лінкальна і Дудаева...Можна толькі здагадвацца, якія адносіны яны маюць да Львова.

Від на Львоў з гары ў парку "Высокі замак"

Вось так выкарыстоўваюць старыя кінескопы.

Адлегласць да неба

У горадзе шмат львоў, але яны не ядуць маленькіх дзеўчынак.

У Львове знаходзіцца адзіны ў свеце помнік заснавальніку мазахізма Захеру Мазоху.У Львове ён і нарадзіўся.
Від з вежы ратушы на самую вядомую плошчу Львова - плошчу Рынак. Плошча квадратная. Мае па 11 дамоў з чатырох бакоў. З-за вузкіх вуліц і будынкаў вакол цяжка сфатаграфаваць плошчу нейкім агульным чынам, але частка таксама можа даць нейкае ўяўленне.

Самым лепшым чынам з вежы атрымаўся "Латинський кафедральний собор св.Маріі", на заднім плане плошча Міцкевіча.
"Любовь зла - полюбишь и..." жетон
Личаківский цвинтар

"Меморіал Орлят" - месца пахавання ўкраінска-польскага войска часоў Першай Сусветнай вайны
Патрыятызм у краме джынсаў
Ктулху хавал тут фсьо! І я трошкі.
Праспект Свабоды - на першым плане помнік Тарасу Шаўчэнка, злева "Костел Езуітів", на заднім плане вежа ратушы. (Выбачайце, што не ўсталёўваў украінскую раскладку клавіятуры)
"Львівскі театр Опери та Балету"
P.S. На аватары малюнак з магніта, набытага ў Львове.

Comments

( 12 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
drohnan
23 Ліп 2009 12:26 (UTC)
Файна распавёў! Адразу бачна, што чалавек як турыст па мясцiнах ехаў, а не па кабаках :)
fanhead
23 Ліп 2009 12:45 (UTC)
Так і было. :)
Хаця можна і сумяшчаць...
genevien
06 Жнв 2009 14:50 (UTC)
Аха, трэба было у Крыівку зайсьці) Я пакуль ня быў, мабыць у гэты прыезд (заўтра адчальваем) атрымаецца)
fanhead
06 Жнв 2009 21:56 (UTC)
Трэба было зайсці, але пасля расповеду аб абавязковым кілішку пры ўваходзе, спадарожніца адмовілася...:|
mrrmiau
23 Ліп 2009 15:11 (UTC)
Я проста закахалася ў Львоў, як год назад з'ездзіла.
fanhead
23 Ліп 2009 16:22 (UTC)
Няўжо на Be Free?
А горад і сапраўды цудоўны.
mrrmiau
23 Ліп 2009 16:26 (UTC)
На Фры, вядома ж.
fanhead
23 Ліп 2009 16:36 (UTC)
А дзе яно ў Львове праводзілася?
У парку нейкім?
mrrmiau
23 Ліп 2009 16:44 (UTC)
Як называўся парк, я не памятаю. Ад цэнтра на трамвайчыку прыпынкі тры-чатыры. А адзін канцэрт быў у нядзелю на цэнтральнай Плошчы Рынак. Я там проста была не два дні, а чатыры, дык аблазіла многа што.
(Deleted comment)
fanhead
24 Ліп 2009 09:38 (UTC)
Говорят, Львовская опера считается одной из лучших в Европе.

Когда мы были, там перед входом телевидение какое-то караоке-шоу снимало. :) Дети с плакатами пищали. :)
genevien
06 Жнв 2009 14:52 (UTC)
А яшчэ яго можна ўбачыць у фільме "Гітлер-капут" у якасьці рэйхстагу, наколькі я ведаю) Ну тое, што фільм здымалі ў Львове- тое дакладна.
fanhead
06 Жнв 2009 21:57 (UTC)
Жах :) Як яны дазволілі такую лухту ў сябе здымаць :)
( 12 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Profile

fanhead
Fanhead

Latest Month

Снж 2012
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Tags

Лічыльнік



free counters



MyCounter - счётчик и статистика


Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow