уши

Верхні пост

Верхні пост лепш напісаць позна, чым ніколі...
Трошкі пра гэты ЖЖ.
Прыкладна палова запісаў трапляе пад замкі розных тыпаў.
Таму, каб чытаць большую частку напісанага - трэба быць маім ЖЖ-сябрам. (У першаю чаргу гэта тычыцца ўласных і палітычных тэм)
Асобны тып замка завецца "шдк". Пасты пра інтэлектуальныя гульні бачаць тыя, каго я лічу якім-небудзь чынам, звязанымі з імі. Калі Вы з імі не звязаны, але Вам усе роўна цікава - напішыце я, з задавальненнем, дадам Вас у "спіс сяброў-шдкашнікаў".

Спам:
Тут мяне можна дадаць у сябры на Lastfm
Тут на Кінапарку


Рады ўсім.

My'2012 у малюнках

Самае яскравае, цікавае і лепшае, што адбылося са мной у 2012 годзе
Мыс Рока
Мыс Рока. Кастрычнік
Collapse )
park

Цуд у сотым матчы

Учорашні матч БАТЭ - "Баварыя" Мюнхен, на які мы схадзілі з Ксюшай, быў для мяне незвычайным ня толькі з-за яго фантастычнага выніку. Увогуле, мяне не пакідала адчуванне, што я прысутнічаю на матчы сапраўды сусветнага ўзроўню, у якой беларуская каманда паказвае адпаведную якасць гульні. Гэты матч на дадзены момант лепшы за ўсю стогадовую гісторыю беларускага футболу. Ні перамогі мінскага "Дынама" у савецкія часы, ні перамогі алімпійскай, моладзевай і нацыянальнай зборных не дацягваюць па ўзроўню да гэтай.

Дык вось. Чым жа яшчэ прыкметным апынуўся для мяне гэты матч... З дзяцінства я вёў шмат сшыткаў з рознай футбольнай статыстыкай. Адзін з іх жывы і дагэтуль - сшытак, у якім я запісваў усе матчы, на якіх я быў ўжывую. Гэты неверагодны матч стаў роўна сотым! І гэта таксама выглядае для мяне сімвалічна. 13 год мне спатрэбілася, каб наведаць 100 футбольных матчаў.

Першым з іх восенню 1999 года стаў матч адборачнага турніра да Еўра-2000 супраць зборнай Швейцарыі. Беларусы прайгралі - 0:1. Пасля было некалькі сезонаў фанацкага сектара мінскага "Дынама", таварыскія матчы пры Малафееве паміж зборнымі беларускіх клубаў і г.д.

Максімум за год атрымалася трапіць на 15 гульняў - у 2000 і 2009 годзе.

Самым выніковым стаў матч чэмпіяната Беларусі - 99, у якім мінскае "Дынама" перамагло асіповіцкую "Свіслач-Кроўлю" з лікам 7:0, а Аляксандр Вяжэвіч забіў 5 галоў.

Акрамя матчаў у Беларусі, дзе я быў на 4 мінскіх стадыёнах і 1 барысаўскім, удалося трапіць на таварыскі матч "Гамбург" - "Чэлсі" і матч чэмпіянату Італіі "Мілан" - "Палерма".

Асобна хочацца ўспомніць матч адбору да чэмпіянату свету - 2002 "Беларусь - Нарвегія 2:1", дзе пераможны гол Раман Васілюк забіў на 90-нейкай хвіліне - напэўна самая эмацыянальна прыемная гульня.

Як я ўжо напісаў у "вконтакте" учорашні матч стаў "Проста самым лепшым матчам на якім я быў у жыцці"...а яшчэ і сотым... 
Палова аўто

Гервяты

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах. На мой погляд самая прыгожая рэлігійная пабудова ў Беларусі. Даўно хацеў пабачыць яго ўласнымі вачыма.
Чебурашка

Кніжны салон

Набыў дзьве файныя вялізныя каляровыя энцыклапедыі за смешныя грошы. Вельмі ўзняла мне настрой гэта пакупка. Ведаў пра "Кніжны салон" на Калініна, але ніколі ня быў там. Сення выпадкова трапіў - вельмі прыемнае месца. Раю :) Там, напрыклад, ёсць столік за якім можна пачытаць...і вялізны выбар розных кніжак, як дзяржаўных, так і незалежных выдаўцоў.

park

Томский "Манометр"

Калі мы сення абіралі назву для каманды на турнір па інтэлектуальных гульнях, усе пытанні якога былі звязаны з футболам, у нас былі розныя варыянты сумнеўнай гумарыстычнасці. Вось некаторыя з іх:




1 катэгорыя: "Сапраўдныя назвы футбольных клубаў"
- "Кардан Флаерз" (такая каманда была ў першыя гады незалежнасці ў Гародні)
- "Мономотапа Юнайтед" (зімбабвійскі клуб, усе жадаюць мець свой М.Ю.)
- "Чапунгу Юнайтед (таксама адтуль)
- "Интербетон"
- "Чё-монтаж"
- "Живое пиво" Кант ( Кант - горад у Кіргізіі)

2 катэгорыя: "Назвы, якія пайшлі ад прозвішч футбалістаў"

- Виталий Белуга (менавіта так назваў дыктар стадыёну на матчы "Эвертан" - БАТЭ нашага легендарнага футбаліста)
- Валодзька Карыцька (Карыцька і на самой справе Валодзька, а яшчэ з невялікімі памылкамі Валодзька - гэта таксама футбаліст)
- Ильясу Шилла (пры прамаўленні не адрозніваецца ад "Ильи Сушило")

3 катэгорыя: іншае каляфутбольнае

- "Перекладиной по Штанге"
- "Динамо тирана" (ёсць албанскі клуб "Дынама" з Ціраны)

Перамог, як можна здагадацца, клуб з назвы паста. Не самая арыгінальная назва, але смешная для футбольнай каманды і мела для вялікай часткі нашай каманды сваю перадгісторыю. А каманда "Манометр" з Томску сапраўды існавала ў СССР.
Waterman

Руслан Салей

Шчыра кажучы, хакей для мяне заўжды быў у цяні футболу. Я быў у сваім жыцці толькі на некалькіх матчах, ня быў ніводнага разу на "Мінск-Арэне". Але Руслан Салей...

Быў...
Быў для мяне ўвасабленнем беларуса, беларускага хакеіста з самага дзяцінства.

Хакей - не як гульня ў двары на вуліцы з металічнымі скрынямі ад бутэлек малака савецкіх часоў у якасці брамаў, а як гульня прафесіяналаў, за якіх можна заўзець каля тэлескрыні, з'явіўся для мяне разам з дзіцячым фільмам пра "Магутных качак". "Анахайм" - стаў маім першым любімым хакейным клубам.

Праз нейкі час было вельмі прыемна даведацца, што ў гэтым легендарным клубе грае і чалавек з нашай краіны. Салей - мне гэта прозвішча падавалася такім беларускім і мілагучным, і гэты беларускі абаронца - галоўны беларускі гулец у НХЛ выглядаў для мяне сапраўдным асілкам ці волатам.


Потым былі матчы за зборную, дзе ен заўжды выкладваўся напоўніцу. Інтэрв'ю з ім заўжды было цікава чытаць - ен быў мудрым, разважлівым чалавекам. У яго засталася прыгожая жонка і трое дзяцей - яны былі ўжо амерыканцамі, але сам Расці меў шмат планаў у роднай Беларусі. З яго бы атрымаўся выдатны трэнер.

Столькі слоў "быў" у адным пасце. Бывай, Руслан. Усе ж такі ўвасабленнем беларускага хакеіста ты ня быў, ты - ім і застанешся.
52.34 КБ



P.S.: можа і няправільна абыходзіць увагай астатніх загінулых выдатных спартоўцаў і спецыялістаў ў іншых галінах, але Салей сапраўды вельмі блізкі і важны спартоўца, які гуляў увесь час паралельна з плынню майго жыцця і я сачыў здалек за ім,калі чытаў доўгі час у Прэсболе пра НХЛ толькі вынікі гульняў клубаў, за якія ен граў.
не всеремось

Пра фанцікі

Нашымі грашыма разлічвацца на вялікія сумы ўжо фізычна нязручна. Вялікая купля - гэта проста кіпа купюр. Удумайцеся, самы вялікі намінал (100 тысяч рублёў) - гэта менш за 10 еўра! Купюра ў 500 тысяч трохі б змяніла сітуацыю, але не вельмі моцна. А купюра ў мільен - гэта заробак альбо яго палова для большасці насельніцтва нашай цудоўнай краіны.

Дык вось. Як вы лічыце? Што будзе? Бо дзейсных наміналаў відавочна не хапае.
-Увядуць новыя наміналы
-Адкінуць нулі
-Зменяць грошы поўнасцю
-Увядуць расійскі рубель
-Ці грошы-шпалеры ўсё роўна застануцца?